Кніга Святланы Алексіевіч. Фота: Facebook.com.

На беларускай выйшаў новы пераклад кнігі Святланы Алексіевіч, за якую яна атрымала Нобелеўскую прэмію

Кніга Святланы Алексіевіч. Фота: Facebook.com.

Кніга «Час second-hand» Святланы Алексіевіч выйшла ў новым перакладзе на беларускую мову. Яго зрабіла Кацярына Маціеўская, паведаміла 18 мая ў сацсетках выдавецтва «Пфляўмбаўм».

мы здесь

«Мастацка-дакументальная гісторыя “Час second-hand” была ўпершыню выдадзена ў 2013 годзе, аднак і тады, і – нават выразней – сёння мы бачым, што часы “чырвонага чалавека” не скончыліся разам з савецкім камуністычным праектам. Цяпер “чырвоны чалавек” бамбіць Кіеў, Харкаў, Дніпро, Адэсу…» – нагадалі ў выдавецтве.

У самой кнізе Алексіевіч разважае пра феномен homo soveticus – чалавека, сфарміраванага савецкай сістэмай.

Нагадаем: «Час second-hand» – апошняя кніга цыкла «Галасы Утопіі», за які Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Новы пераклад хутка можна будзе набыць на Knihauka.com і ў іншых месцах продажу кніг.

Раней кніга ўжо выходзіла на беларускай мове ў перакладах Сяргея Дубаўца, а таксама Ціхана Чарнякевіча і Валерыя Стралко.

Перадрук матэрыялаў CityDog.io магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Падрабязнасці тут.

#Беларусь
поделиться
СЕЙЧАС НА ГЛАВНОЙ

Редакция: editor@citydog.io
Афиша: editor@citydog.io
Реклама: editor@citydog.io

Перепечатка материалов CityDog возможна только с письменного разрешения редакции.
Подробности здесь.

Нашли ошибку? Ctrl+Enter